29 сакавіка 2023 адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці. Наш музей прадстаўляла Анохава Анастасія. Па выніках некалькіх тураў яна заняла 2 месца на гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Віншуем Анастасію і навууковых кіраўнікоў: Гнюсевіч А.В. і Іваноўскую В.І. з перамогай.
Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Пасол Таджыкістана ў нашым музеі
7 снежня 2022 ў рамках супрацоўніцтва з літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа быў прадстаўлены праект "Юныя экскурсаводы ў музеі". Вучаніцы 8 "Б" Анохава
Анастасія, Герасімюк Ганна, Храмянкова Марыяна, Асіпенка Анастасія праводзілі экскурсіі для вучняў 9 "А", 8 "А", 8 "Б" у мемарыяльнай частцы экспазіцыі літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
“Юныя экскурсаводы ў музеі”
У кастрычніку 2023 школьны музей "Літаратурны пакой Якуба Коласа" наведаў пасол Таджыкістана ў Рэспубліка Беларусь Бахтавар Сафарзода. Для спадара пасла была праведзена аглядная экскурсія настаўнікам беларускай мовы і літаратуры
Іванаўскай В.І..
23 лютага 2023 адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу творчых работ "Музей 65.0" да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Віншуем Крэсціна Міхаіла 11 "А", Дубавіцую Валянціну 11 "А", Валянцей Арцёма 8 "В", Данько Багдана 8 "В", Капылову Соф’ю 9 "Б", Анохаву Анастасію 8 "Б". Эксплікацыю Крэсціна Міхаіла плануюць увесці ў музейную прастору Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Асабліва была адзначана работа Валянцея Арцёма.
У снежні 2022 прайшоў Рэспубліканскі літараратурны конкурс сярод школьнікаў і моладзі да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа "Майму Паэту прысвячаю...". Ахрыменка Марыя была ўзнагароджана дыпломам II ступені. Яе артыкул будзе надрукаваны ў спецыяльным зборніку, прысвечанаму
140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
Рэспубліканскі літараратурны конкурс сярод школьнікаў і моладзі да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа "Майму Паэту прысвячаю..."
2 лістапада 2022 года адбыліся V адкрытыя Коласаўскія чытанні, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння
Якуба Коласа. Нашу школу на канференцыі прадстаўляла вучаніца 9 класа Ахрыменка Марыя. Па выніках канференцыі праца Марыі была адзначана дыпломам II ступені ў намінацыі “Лепшае краязнаўчае даследванне спадчыны Якуба Коласа”.
V адкрытыя Коласаўскія чытанні
Знагоды 55-годдзя нашага музея, мы аб’яўляем конкурс-віктарыну. Прапануем адказаць на пытанні віктарыны, прысведчаныя жыццю і творчасці нашага класіка, і даслаць адказы на нашу пошту (jakubuseum@gmail.com). Першыя тры ўдзельніка, хто адкажа правільна на ўсе пытанні, атрымаюць зборнік вершаў Якуба Коласа. Жадаем поспехаў!